Свята-Іаанаўскі манастыр на Карпаўцы — стаўрапігіяльны жаночы манастыр Рускай праваслаўнай царквы, размешчаны на набярэжнай ракі Карпаўкі ў Санкт-Пецярбургу. Заснаваны праведным Іаанам Кранштацкім і названы ў гонар прападобнага Іаана Рыльскага, яго духоўнага апекуна. Тут у храме-пахавальні спачываюць мошчы Іаана Кранштацкага.

Пабудаваны ў неавізантыйскім стылі па праекце епархіяльнага архітэктара Мікалая Ніканава. Адрас: Санкт-Пецярбург, Набярэжная ракі Карпаўкі, 45.

Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Манастыры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Неавізантыйская архітэктура