Маўрысіа Анібаль Ісла (; нар. , , Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Універсідад Католіка» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Клубная кар’ера Ісла — выхаванец чылійскага клуба «Універсідад Католіка». Быў заўважаны скаўтамі «Удзінезэ» пасля моладзевага чэмпіянату свету 2007, дзе Ісла і яго зборная прадэманстравалі запамінальную гульню. Падпісаўшы маладога паўабаронцу, «Удзінезэ» аддаў яго ў арэнду швейцарскаму «Лакарна», дзе той не правёў ніводнага матча. Усё ў тым жа 2008 годзе ён вярнуўся ў «Удзінезэ», паступова пачаўшы атрымліваць гульнявую практыку, а ў сезоне 2008/09 стаў іграком асновы (32 матчы).
Улетку 2012 года далучыўся да «Ювентуса». У афіцыйных матчах за «Старую Сеньёру» дэбютаваў 19 верасня таго ж года, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лонданскага «Чэлсі».
2 жніўня 2014 года адправіўся ў гадавую арэнду ў англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», у якім правёў сезон 2014/15. 31 жніўня 2015 года на правах арэнды далучыўся да французскага «Марселя»«Марсель» объявил об аренде де Челье и Ислы. by.tribuna.com. У жніўні 2016 года перайшоў у «Кальяры», падпісаўшы трохгадовы кантрактИсла подписал контракт с «Кальяри». by.tribuna.com.
У ліпені 2017 года перабраўся ў турэцкі клуб «Фенербахчэ»Исла перешел из «Кальяри» в «Фенербахче». by.tribuna.com. У чэрвені 2020 года разарваў кантракт са стамбульскім клубамИсла покинул «Фенербахче» и может перейти в «Бока Хуниорс». by.tribuna.com.
У жніўні 2020 года далучыўся да «Фламенгу»Исла переходит во «Фламенго». by.tribuna.com. У чэрвені 2022 года вярнуўся ва «Універсідад Католіка», дзе пачынаў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Ісла — бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету 2007. У дарослай зборнай дэбютаваў 7 верасня 2008 года, у таварыскім матчы зборных Чылі і Швейцарыі. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014. У 2015 разам са зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.
Дасягненні «Ювентус»: Чэмпіён Італіі (2): 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Італіі (3): 2012, 2013, 2015
«Фламенгу»: Чэмпіён Бразіліі: 2020 Уладальнік Суперкубка Бразіліі: 2021 Пераможца Лігі Карыёка: 2021
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Універсідад Католіка Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе