До́басненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Жылічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асаўніцкага і Харлапавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы ДобаснаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лешчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. 8 ліпеня 1960 года ў склад Паўлавіцкага сельсавета перададзены вёскі Лешчанка і ПадлешчанкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. 12 сакавіка 2004 года ў склад Скрыпліцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні). 3 кастрычніка 2018 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Новая Добасна ў аграгарадок ЖылічыО переносе административного центра Добосненского сельсовета Кировского района Решение Кировского районного Совета депутатов от 3 октября 2018 г. № 9-3.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2880 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,1 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — грузіны; паводле перапісу 2019 года — 1939 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе