Аляксандр Ягоравіч А́лга (да 1936 года прозвішча па пашпарце Бачкоў, ; 1913—1977) — чувашскі паэт, празаік, драматург, літаратурны перакладчык, крытыкЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ. Народны паэт Чувашскай АССР (1970)

Біяграфія Спачатку вучыўся ў сельскай школе, затым пераведзены ў дзіцячы дом. Атрымаў адукацыю ў Казанскім Чувашскім тэхнікуме, Чувашскім педінстытуце.

Выкладаў чувашскую мову і літаратуру ў школах Чырвонаармейскага і Цывільскага раёна, працаваў у Ядрынскім педагагічным вучылішчы.

З 1938 года — член Саюза пісьменнікаў СССР.

Ваенная служба У лістападзе 1939 года прызваны на вайсковую службу ў РСЧА. Служыў у Заходняй Украіне.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваць пачаў 22 чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у прыгранічных абарончых баях. 30 чэрвеня 1941 года ў раёне горада Львоў быў паранены ў галаву і рукі і адпраўлены ў шпіталь. З лютага 1943 года ваяваў камандзірам узвода і камандзірам роты ў 43-м асобным інжынерна-сапёрным батальёне. Ваяваў на Паўночна-Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Дзямянскай і Старарускай аперацыях, Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, фарсіраванні Дняпра, Кіеўскай наступальнай і абарончай аперацыях, а таксама ў Жытомірска-Бярдзічаўскай, Роўна-Луцкай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Сандамірска-Сілезскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. У красавіку 1944 года ў раёне горада Цярнопаль быў паранены ў другі раз. Вайну скончыў старшым лейтэнантам.

Пасляваеннае жыццё Пасля вайны працаваў рэдактарам часопіса «Ялав», быў старшынёй Чувашскага Саюза пісьменнікаў, сакратаром Саюза пісьменнікаў РСФСР.

У 1963—1967 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Чувашскай АССР.

Памёр 15 чэрвеня 1977 года ў Чэбаксарах. Пахаваны на могілках № 1 горада Чэбаксары.

Творчая дзейнасць Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1931 годзе ў альманаху «Утӑм» (). Пісаў і ў паэзіі, і ў прозе, таксама перакладаў, выступаў як крытык.

Апублікаваныя кнігі: «Хӗвеллӗ ир» (вершы, 1940); «Тӑватӑ ҫулталӑк» (1947); «Сӑвӑсемпе поэмӑсем» (1948); «Юлташпа юнашар» (апавяданні, 1955); «Хамӑр ялсем» (паэма, 1956); «Легендӑсем» (1960); «Ҫамрӑксем» (1961); «Пурнӑҫпа вилӗм» (аповесці і апавяданні, 1966); «Хӗҫпе ҫурла» (раман у 2 кнігах, 1968, 1973); «Хурама та хурӑн» (аповесць, 1979); «Мае землякі» (Ман тӑвансем, паэма, на рускай мове, 1959); «Вязы ды бярозы» (Хурамасемпе хурӑнсем, аповесць, на рускай мове, 1965).

Пераклаў раман «Сеспель» Ю. Збанацкага, трагедыю «Гамлет» У. Шэкспіра, таксама пераклаў на чувашскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, М. Някрасава.

Пераклаў вершы Янкі Купалы «Генацвале», «За свабоду сваю…», «Мая вера», «Мужык», «Не дайце згінуць…», «Песня будаўніцтву», «Спадчына», «Тут і там», «Шлях мой…», «Я не для вас…» (усе ў зборніку Купалы «Мара». Чэбаксары, 1937).

Узнагароды і прэміі Народны паэт Чувашскай АССР (1970) ордэн Чырвонага Сцяга (22.04.1945) 2 ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені (30.10.1944; 16.02.1945) ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі (19.12.1943) ордэн «Знак Пашаны» (18.12.1963) медаль «За адвагу» (22.10.1943) іншыя медалі

Літаратура «Чӑваш литературин антологийӗ», составители: Д. В. Гордеев, Ю. А. Силэм. Чебоксары, 2003. ISBN 5-7670-1279-2.

Спасылкі Творы аўтара

Катэгорыя:Чувашскамоўныя паэты Катэгорыя:Чувашскамоўныя драматургі Катэгорыя:Перакладчыкі на чувашскую мову Катэгорыя:Крытыкі Чувашыі Катэгорыя:Народныя паэты Чувашыі Катэгорыя:Выпускнікі Чувашскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы