Крымская платформа (, , ) — ініцыяваны Украінай і яе прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім міжнародны каардынацыйны механізм, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці міжнароднага рэагавання на працяглую акупацыю КрымаАфіцыйны сайт «Крымскай платформы», абарону правоў чалавека ў Крыме і дэакупацыю паўвострава.

Гісторыя стварэння У 2014 годзе Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анексію Крыма незаконныміРэзалюцыя 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны», прынятая 27 сакавіка 2014 года ў адказ на анексію Крыма Расіяй і асудзілі дзеянні Расіі, а краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі супраць Расіі. ЕС і ЗША праводзяць паслядоўную палітыку непрызнання расійскіх дзеянняў у Крыме і Севастопалі.

Гл. таксама:

Аднак, з разгортваннем агрэсіі Расіі на Данбасе, пытанне дэакупацыі АР Крым і Севастопаля практычна знікла з парадку дня міжнароднай палітыкі. Каб вярнуць тэму ў цэнтр палітычнага і экспертнага дыялогу з міжнароднымі партнёрамі ў 2020 годзе ва Украіне з’явілася ідэя стварання стала дзеючай платформы для абмеркавання пытання дэакупацыі Крымскага паўвострава.

Пра планы такой пляцоўкі ўпершыню заяўлялі ў Міністэрстве па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый УкраіныРезніков про міжнародний майданчик для переговорів щодо Криму: «Все в процесі», а на 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 2020 года Прэзідэнт Зяленскі заклікаў краіны-ўдзельніцы далучыцца да стварэння такой платформы. 26 лютага 2021 года Уладзімір Зяленскі падпісаў Указ «Пра асобныя меры, накіраваныя на дэакупацыю і рэінтэграцыю часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля», якім пастанавіў утварыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ва Украіне ўстаноўчага саміту Крымскай платформы. Паводле Указа, МЗС Украіны забяспечвае каардынацыю ўдзелу Украіны ў дзейнасці Крымскай платформы. Старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўстаноўчага саміту Крымскай платформы — міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Устаноўчы саміт «Крымскай платформы» прайшоў 23 жніўня 2021 года23 жніўня ў Кіеве праходзіць устаноўчы саміт Крымскай платформы.

Кірункі работы Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба вызначыў пяць чаканых прыярытэтаў працы «Крымскай платформы»:Па-першае, бяспека, уключна са свабодай мараплаўства. Па-другое, забеспячэнне эфектыўнасці санкцыйных абмежаванняў супраць дзяржавы-агрэсара. Па-трэцяе, абарона правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права. Па-чацвёртае, абарона адукацыйных, культурных, рэлігійных правоў. Па-пятае, пераадоленне негатыўнага ўплыву часовай акупацыі Крыма на эканоміку і навакольнае асяроддзе. — Дзмітрый КулебаКулеба назвав п’ять пріоритетів роботи «Кримської платформи»

Катэгорыя:Знешняя палітыка Украіны