Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце — інцыдэнт, які адбыўся раніцай 20 верасня 2021 года ў восьмым (геалагічным) корпусе Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Генкеля, 7). У выніку стральбы, учыненай 18-гадовым студэнтам Цімурам Бекмансуравым, загінулі 6 чалавек і 43 атрымалі раненні. Нападнік быў паранены ў перастрэлцы з супрацоўнікам паліцыі Канстанцінам Калініным і дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Ход падзей Стралок увайшоў ва ўніверсітэт праз бліжэйшы да вакзала ўваход каля 11:20. Трывожныя кнопкі былі націснуты ў 11:31 і ў 11:43https://vk.com/wall-30210603_2565577. Злачынец зрабіў некалькі стрэлаў па аўтамабілях і людзях, якія знаходзіліся ля ўваходу ва ўніверсітэт, пасля чаго ўвайшоў у будынак. Два ахоўнікі паспрабавалі яго затрымаць, але адзін з іх быў забіты. Далей ён працягнуў стральбу па людзях, зрабіўшы каля 30 стрэлаў.

Спачатку СК Расіі паведаміў аб 8 забітых, пазней Міністэрства аховы здароўя РФ прадаставіла спіс з 6 забітыхhttps://vk.com/wall-30210603_2566976.

У групе Пермскага ўніверсітэта «ВКонтакте» ў 11:49 з’явілася паведамленне з рэкамендацыяй для людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі, забарыкадаваццаhttps://vk.com/wall-40202469_29363.

У 11:46 у навінах напісалі, што стралок спынены супрацоўнікам паліцыі. Прадстаўнік МУС Ірына Воўк паведаміла, што гэта быў малодшы лейтэнант (дарожнай) паліцыі Канстанцін Калінінhttps://vk.com/wall-30210603_2566356:

Разам з ім на месцы здарэння апынуўся старшы лейтэнант Уладзімір Макараў. Сам Калінін пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: У 13:02 было дазволена (і рэкамендавана) студэнтам і супрацоўнікам пакінуць кампус пад наглядам спецслужбаўhttps://vk.com/wall-40202469_29427.

Дзеянні ўлад Была ўзбуджаная крымінальная справа на стралка паводле часткі 2 артыкула 105 КК РФ («Забойства дзвюх і больш асоб»). Расследаваць здарэнне прызначаны цэнтральны апарат СКР.

У сувязі з інцыдэнтам у ПДНІУ па даручэнні губернатара Пермскага краю 20 верасня адмененыя заняткі ў школах, тэхнікумах і каледжах. Навучанне ў ВНУ на бліжэйшы час перайшло на дыстанцыйны фармат.

У Міністэрстве адукацыі і навукі Прыкам’я паведамілі, што да 20 верасня адукацыйныя арганізацыі павінны прыкласці максімальныя намаганні па ўзмацненні мер бяспекі.

Ва ўстановы забаранілі дапускаць старонніх асоб.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні і накіраваў у Пермскі край міністра навукі і вышэйшай адукацыі Валерыя Фалькова і міністра аховы здароўя Міхаіла Мурашкаhttps://vk.com/wall-30210603_2567206. Пазней з’явілася інфармацыя, што сем’і загінулых і пацярпелых пры стральбе атрымаюць грашовыя кампенсацыі.

21 верасня 2021 года было абвешчана Днём жалобы ў Пермскім краі.

Узнагароджанне 22 верасня Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Канстанцін Калінін быў узнагароджаны Ордэнам Мужнасці. Яго напарнік Уладзімір Макараў — медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў датэрмінова прысвоіў супрацоўнікам чарговыя спецыяльныя званні. Калініну — «лейтэнант паліцыі», а яго напарніку Макараву — «капітан паліцыі»Президент подписал Указ «О награждении государственными наградами Российской Федерации» .

Нападнік Цімур Бекмансураў непасрэдна да здзяйснення ім злачынства заявіў у сацсетцы «Укантакце» (яго акаўнт постфактум быў аператыўна заблакаваны), што здзейсненае ім не з’яўляецца тэрактам, а таксама што ён не знаходзіцца ў экстрэмісцкіх арганізацыях і не рэлігійны, пры гэтым неаднаразова згадваючы пра свае галаўныя болі, якія пастаянна ўзмацняюцца. Таксама ён падрабязна распавёў аб працэдуры атрымання ім зброіПоследний пост, приписываемый стрелку . Першапачаткова паведамлялася пра смерць стралка. Аднак пазней СМІ заявілі, што Бекмансураў жывы. У цяжкім стане ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму ампутавалі адну нагу. Падчас нападу на ім былі ваенны шлем і маска (меркавана, балаклава). У яго руках знаходзілася пяцізарадная помпавая стрэльба 12 калібра Huglu Atrox Tactic Pump Action Shotgun, патроны да якой Бекмансураў развесіў наўпрост на сабе.

28 снежня 2022 года суд прысудзіў Цімура Бекмансурава да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Гл. таксама Масавае забойства ў Казані Масавае забойства ў Керчы

Крыніцы

Спасылкі

Лента событий на местном портале Последний пост, приписываемый стрелку

Катэгорыя:2021 год у Расіі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Расіі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе Катэгорыя:Падзеі 20 верасня Катэгорыя:Верасень 2021 года Катэгорыя:Гісторыя Пермі Катэгорыя:Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт