Любоў Зямцова () — беларускі -дакументаліст.

Біяграфія Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (курс Міхаіла Жданоўскага) і курс дакументальнага кіно Doc Pro ў «Школе Вайды» (Варшава). Фільмы Зямцовай былі ўдзельнікамі такіх фестываляў, як «Astra Film Festival», «Artdocfest», «Watch Docs Belarus» і іншых.

Прэм’ера дэбютнай карціны Любові Зямцовай «Дзень перамогі» адбылася ў на «Artdocfest» у 2016 годзе. Фільм Зямцовай «Месца Любові» створаны пры падтрымцы тэлеканала «Настоящее время».

Пасля аўтамабільнай аварыі з 14 траўня 2020 года была ў рэанімацыі. Аварыя здарылася на 43-м км дарогі . У аварыі загінулі рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысёр Максім Гаўрыленка. Памерла 22 траўня ў мінскім шпіталі хуткай дапамогі.

Фільмаграфія

Ушанаванне памяці Да 30-годдзя з дня нараджэння Любові Зямцовай пляцоўка беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs з 13 па 15 траўня 2021 года зладзіла анлайн-рэтраспектыву яе фільмаў.

Крыніцы

Спасылкі