Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў (; нар. , , СССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 1988 года, 8-разовы чэмпіён свету, чатырохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету, дзесяціразовы чэмпіён Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1983).

Біяграфія Абсалютны чэмпіён свету (1983 і 1987 гадоў). Чэмпіён свету ў камандным першынстве (1987), у практыкаваннях на кані (1983 і 1987), кольцах (1983) і перакладзіне (1983 і 1987), сярэбраны прызёр у камандным першынстве (1983), у вольных практыкаваннях (1983), у практыкаваннях на кольцах (1987) і брусах (1987). Двухразовы абсалютны чэмпіён Еўропы (1983 і 1985). Двухразовы чэмпіён СССР (1983 і 1988).

У пачатку 1990-х стварыў фірму ТЭС, якая заключыла кантракты з вядучымі савецкімі гімнастамі, дапамагаючы ім рыхтавацца і выступаць на буйных міжнародных спаборніцтвах і камерцыйных турнірах.

У 1993 годзе пераехаў у ЗША, дзе першы час працаваў трэнерам у Арэгоне. З 2005 года працуе асістэнтам галоўнага трэнера ва Універсітэце штата Агая.

Сын Дзмітрыя — Аляксей Дзмітрыевіч Білазерчаў — таксама гімнаст, абсалютны чэмпіён ЗША 2007 года сярод юніёраў, трэніруецца ў свайго бацькі. Дачка Аліса — таксама гімнастка.

Разам са сваёй жонкай з’яўляецца ўладальнікам гімнастычнай залы «The United Sports Academy» ў Бівертане, у штаце Арэгон.

Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы