Яўген Аляксандравіч Кафельнікаў (; нар. , Сочы, Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — расійскі тэнісіст, самы тытулаваны тэнісіст у гісторыі Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі. Першым з расійскіх тэнісістаў выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Ралан Гарос, 1996) і стаў першай ракеткай свету (3 мая — 13 чэрвеня 1999). Быў пераможцам Australian Open у 1999 годзе. У парным разрадзе перамагаў на Roland Garros у 1996, 1997, 2002 гадах і US Open у 1997 годзе.
Алімпійскі чэмпіён 2000 года ў адзіночным разрадзе. Уладальнік Кубка Дэвіса 2002 года ў складзе зборнай Расіі. Кавалер ордэна Пашаны (2002). Выпускнік Кубанскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры. Пачатак прафесійнай кар’еры — 1992. Завяршэнне кар’еры — 2003. Першымі трэнерамі былі Валерый Шышкін і Анатоль Ляпёшын.
Ганаровы член Асацыяцыі гольфа Расіі, 1-ы віцэ-прэзідэнт і сябра Прэзідыума Асацыяцыі гольфа Расіі. Чэмпіён Расіі па гольфе (2011).
Член Міжнароднай залы тэніснай славы з 2019 года.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Тэнісісты Расіі Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Сочы Катэгорыя:Члены Міжнароднай залы тэніснай славы Катэгорыя:Гальфісты Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту