Ян Жалезны (; , Млада Болеслаў, Чэхаславакія) — чэхаславацкі і чэшскі кідальнік дзіды, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. 25 мая 1996 года ў Ене ўсталяваў сусветны рэкорд, які да гэтага часу застаецца непераўзыдзенным (98 м 48 см).

Выйграў Алімпійскія гульні 1992, 1996 і 2000 гадоў, заняў другое месца на Алімпіядзе 1988 года. Выйграў «золата» на чэмпіянатах свету 1993, 1995 і 2001 гадоў і «бронзу» ў 1987 і 1999 гадах. З-за доўгага і вельмі паспяховага выступлення лічыцца найлепшым дзідакідальнікам усіх часоў.

Акрамя сусветнага (98,48 м), Жалезны належыць рэкорд чэмпіянатаў свету (92,80 м). Ад другога выніку (93,09 м фіна Акі Парвіайнена) яго рэкорд свету пераўзыходзіў больш чым на 5 метраў. Ян Жалезны здзейсніў 53 кідка за 90 метраў, што на 23 верасня 2007 года больш за 40 такіх кідкоў ўсіх астатніх дзідакідальнікаў разам узятых. Прызнаваўся лёгкаатлетам года ў свеце (2000) і Еўропе (1996, 2000), найлепшым спартсменам Чэхіі (1993, 1995, 2000, 2001).

Ян Жалезны завяршыў сваю кар’еру ў 2006 годзе ў родным Млада Болеславе. З 2006 года на трэнерскай працы.

У гонар Яна названы астэроід (9224) Жалезны.

Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Чэхаславакіі Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Чэхіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхаславакіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхіі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Трэнеры Чэхіі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Члены МАК