Кінатэатры ў Магілёве існуюць з 1909 года. На 2020 год у Магілёве працавала 6 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры Магілёўскае абласное вытворчае унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Гісторыя Колькасцькінатэатраўу розныя гады: 19093 20206 Першы кінасеанс у Магілёве адбыўся ў жніўні 1903 года ў гарадскім тэатры. Да 1909 года ў горадзе працавала 2 сінематографа: электрабіяскоп Сквірскага і электра-тэатр «Мадэрн». У тым жа годзе ў спецыяльна пабудаваным для дэманстрацыі кінафільмаў будынку на Дняпроўскім праспекце, 42 (цяпер - вул. Першамайская) быў адкрыты электрабіёграф «Чары». Пасля рэканструкцыі ў снежні 1930 года на яго месцы адкрыўся кінатэатр «Чырвоная Зорка», у якім упершыню ў Магілёве было паказана гукавое кіно.

У 1938 годзе было распачата будаўніцтва кінатэатра «Радзіма», яго адкрыццё адбылося 6 лістапада 1939 года. Быў разбураны падчас вайны, адноўлены ў 1944 годзе.

Падчас Другой сусветнай вайны кінатэатр «Чырвоная Зорка» (у гэты час называўся «Прамень») быў разбураны. Быў адноўлены ў 1948 годзе, а ў 1954 годзе прайшла яго рэканструкцыя.

У 1958 годзе быў адкрыты кінатэатр «Змена» (цяпер рэканструяваны ў праваслаўны храм прападобнага Серафіма Сароўскага).

1 кастрычніка 1963 года на праспекце Пушкіна адкрыўся кінатэатр «Космас» з дзвюма шырокаэкраннымі заламі на 265 гледачоў кожны. У 1987 годзе ён быў рэканструяваны.

У 1969 годзе адкрыўся кінатэатр «Кастрычнік».

У 1972 годзе прайшла рэканструкцыя кінатэатра «Радзіма». З 1971 па 1983 гады на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма» функцыянаваў дзіцячы кінатэатр «Піянер».

15 лютага 1989 года на вул. Астроўскага адкрыўся кінатэатр «Ветразь» з дзвюма кіназаламі - на 300 і 200 (для паказу стэрэакіно) гледачоў.

У 2005 годзе прайшла чарговая рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка». А ў 2010 годзе на 2 паверсе кінатэатра была адкрыта Зала гісторыі кіно.

У 2007 годзе ў кінатэатры «Радзіма» была ўсталяваная сістэма лічбавага гуку Dolby Digital. У 2008 годзе быў рэканструяваны кінатэатр «Кастрычнік».

З 2011 года з'явілася магчымасць паказу фільмаў у фармаце 3D у кінатэатрах «Кастрычнік» і «Радзіма», а з 2014 года ў кінатэатры «Ветразь».

У верасні 2019 года ў ГЦ «Атрыум» адкрыўся прыватны 5-зальны кінатэатр StarLight Cinema.

У красавіку 2020 з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі працу прыватныя кінатэатры StarLight Cinema (аднавіў працу ў жніўні 2020 года) і «Кастрычнік» (аднавіў працу ў верасні 2020 года, але ў 2021 годзе зноў зачыніўся).

Спіс кінатэатраў Магілёва У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Магілёва. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца: Назва — назва кінатэатра; Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра; Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў; Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў; Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр; Нататкі — дадатковыя тлумачэнні; Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры НазваАдкрытыАрхітэктарыАдрасВыяваНататкіСпасылкіStarLight Cinema2019вул. Першамайская, 575-зальны кінатэатр у ГЦ «Атрыум» на 539 гледачоў.Ветразь1989С. Л. Варанцоўвул. Астроўскага, 1Адна кіназала на 215 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў.Кастрычнік1969А. Ц. Кучарэнкапрасп. Міру, 23 Шырокафарматны кінатэатр з залай на 800 гледачоў.Космас1963прасп. Пушкінскі, 10 Дзве кіназалы (на 160 і на 156 гледачоў) для паказу фільмаў у 2D і 3D фарматах.Радзіма1939У. М. Вараксінвул. Ленінская, 47 Кіназала на 550 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў.Чырвоная Зорка19091930 Э. Лосер вул. Першамайская, 14Найстарэйшы кінатэатр Магілёва з залай на 526 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. Да 1930 года - «Чары», у гады Другой сусветнай вайны - «Прамень». Будынак кінатэатра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Закрытыя НазваАдкрытыЗакрытыАрхітэктарыАдрасНататкіСпасылкі Змена1958вул. Ніжняя Карабанаўская, 88Рэканструяваны ў храм Серафіма Сароўскага. Піянер19711983вул. Ленінская, 47 Дзіцячы кінатэатр на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма». Электра-тэатр «Мадэрн»прасп. Дняпроўскі Электрабіяскоп Сквірскагавул. Вялікая Садовая

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Магілёва