Гісенскі ўніверсітэт імя Юстуса Лібіха () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гісен.

Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца адной з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў у нямецкамоўных краінах. Ён быў заснаваны ў 1607 годзе. Людовік V, ад якога ўніверсітэт атрымаў сваю першапачатковую назву "Ludoviciana", заснаваў сваю ўласную вышэйшую навучальную ўстанову ў Гісене, якая як лютэранская навучальная ўстанова мела асноўную функцыю забеспячэння адукацыі пастараў і дзяржаўных служачых. Сучасны ўніверсітэт названы ў гонар свайго самага вядомага выкладчыка — Юстуса фон Лібіха, заснавальніка сучаснай аграхіміі і вынаходніка штучнага ўгнаенні.

Факультэты Права Эканомікі і бізнесу Сацыяльных навук і культуралогіі Гісторыі і культуралогіі Мовазнаўства, літаратуры і культуры Псіхалогіі і навук аб спорце Матэматыкі і інфарматыкі, фізікі і геаграфіі Біялогіі і хіміі Сельскагаспадарчых навук, навук аб харчаванні і рацыянальным прыродакарыстанні Ветэрынарнай медыцыны Медыцыны

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі