Андрэа Хенкель (, па мужу Берк — ; нар. , Ільменау, акруга Зуль, ГДР) — нямецкая біятланістка, уладальніца Кубка свету, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2002 года і 8-разовая чэмпіёнка свету. Малодшая сястра алімпійскай чэмпіёнкі па лыжных гонках Мануэлы Хенкель.

Завяршыла спартыўную кар’еру па заканчэнні сезона 2013/2014 гадоў, ва ўзросце 36 гадоў.

Біяграфія Андрэа Хенкель пачынала сваю спартыўную кар’еру ў лыжных гонках, але ў 1989 годзе перайшла ў біятлон. Член нацыянальнай зборнай: юніёрскай з 1994 года, асноўнага складу з 1998 года.

У сезоне 2006/2007 выйграла Кубак свету. Андрэа ўпэўнена пачала сезон, але да яго сярэдзіны, з-за хваробы, страціла лідарства, саступіўшы Ліндзе Грубен (якая не завяршыла сезон, сышла са спорту), Ганне Карын Улафсан і Каці Вільхельм. Тым не менш, яна змагла вырваць перамогу дзякуючы добраму выступу на апошніх этапах. Акрамя агульнага заліку, Андрэа выйграла таксама і малы «Хрустальны глобус» у індывідуальных гонках.

Зноскі

Катэгорыя:Біятланісты Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне