Міхаіл Адамавіч Гурскі, таксама Міхась Гурскі (9 лістапада 1890, в. Салтанова, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі тэатральны дзеяч, рэдактар.

Біяграфія

У 1908 скончыў Гомельскае гарадское вучылішча. У тым жа годзе пры Гомельскай гімназіі здаў экзамен на званне народнага настаўніка. З 1910 па 1913 год вучыўся ў Віленскім універсітэце. З 1914 па 1918 год служыў у рускай арміі. Затым працаваў настаўнікам. Са снежня 1922 па чэрвень 1926 працаваў дырэктарам БДТ-1. З 1929 па 1930 год працаваў у Акадэміі навук БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 23 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 высланы ў Малмыж на 5 гадоў. З 1945 па 1946 год працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. Рэабілітаваны 19 верасня 1960.

Літаратура ГУРСКІ Міхась Адамавіч //

Спасылкі Інфармацыя на сайце БДАМ

Катэгорыя:Рэктары Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР