Ільменаўскі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ільменау.

Агульная характарыстыка Навуковыя даследаванні і адукацыя ва ўніверсітэце сканцэнтраваны на інжынерыі з цеснымі сувязямі з эканомікай і прыродазнаўчымі навукамі. Гэта адзіны ўніверсітэт у федэральнай зямлі Цюрынгія са статусам "тэхнічны ўніверсітэт". Універсітэт пачаў сваю працу ў 1894 годзе як Цюрынгскі тэхнікум. Вучэльня з часам набыла статус Вышэйшай школы электратэхнікі, перш чым стаць Вышэйшай тэхнічнай школай, а ў 1992 годзе ёй быў прысвоены статус тэхнічнага ўніверсітэта.

Факультэты Электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Інфарматыкі і аўтаматызацыі Машынабудавання Матэматыкі і прыродазнаўчых навук Эканомікі і медыяў

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі