Турыстычны рэгіён Кымгансан () — спецыяльны адміністрацыйны рэгіён ў КНДР. Быў заснаваны ў 2002 годзе для прыняцця патоку паўднёвакарэйскіх турыстаў у горы Кымгансан («Алмазныя горы»). Плошча рэгіёну — 530 км².

Гісторыя З 1998 года турыстам з Паўднёвай Карэі было дазволена наведваць Кымгансан. Першы круізны карабель адправіўся ў рэгіён 18 лістапада 1998 года. З тых часоў сталі арганізоўвацца аўтобусныя туры. У 2002 годзе, пасля двухбаковых перамоваў, раён вакол гор аддзяліўся ад правінцыі Канвондо, утварыўшы асобную адміністрацыйную адзінку, што адрозніваецца больш мяккімі, у параўнанні з астатняй Паўночнай Карэяй, законамі. Пасля інцыдэнту 2008 года доступ паўднёвакарэйскіх турыстаў быў зачынены па ініцыятыве Сеула, а ў 2010 годзе Пхеньян абвясціў аб самастойным кіраванні рэгіёнам. У 2013 годзе тэма курорта Кымгансан пазначалася як адна з найважнейшых на перамовах паміж КНДР і Рэспублікай Карэя падчас карэйскага крызісу, а 11 чэрвеня было абвешчана аб допуску замежных інвестараў з гарантыямі бяспекіКНДР построит туристический курорт в горах Кымгансан | РИА Новости.

У 2019 годзе Кім Чэн Ын раскрытыкаваў паўднёвакарэйскія збудаванні, якія знаходзяцца ў курортнай зоне, і распарадзіўся дэмантаваць, пабудаванае паўднёвакарэйскім бокам, папярэдне ўзгадніўшы гэта з Сеулам. Узамен будуць пабудаваны сучасныя ўстановы, гарманізаваныя з прыродным ландшафтам.

Інцыдэнты Затрыманне на адзін тыдзень турыста ў 1999 годзе і забойства турысткі ў 2008 годзе, што выклікала спыненне турыстычнай актыўнасці на адзін год.

Гл. таксама

Турызм у КНДР

Спасылкі

«Hyundai Asan» — паўднёвакарэйская кампанія-арганізатар тураў.

Катэгорыя:Паўночная Карэя Катэгорыя:Турызм у Паўночнай Карэі Катэгорыя:Спецыяльныя адміністрацыйныя рэгіёны Паўночнай Карэі