Мелані Уокер (нар. ) — ямайская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу, алімпійская чэмпіёнка.
Біяграфія Нарадзілася ў ямайскай сталіцы Кінгстане. Адукацыю атрымала ва ўніверсітэце Тэхаса. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 1998 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету, дзе выйграла бронзавы медаль у эстафеце 4 × 400 метраў. У 2006 і 2007 гадах станавілася чэмпіёнкай Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. У 2008 і 2009 гадах валодала найлепшым вынікам сезона ў свеце на 400 метраў з/б. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ўсталявала алімпійскі рэкорд. На сусветным першынстве ў Берліне паказала вынік 52,42 — гэта 4-ы час за ўсю гісторыю.
Валодае рэкордам Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі.
Катэгорыя:Бегуны з бар’ерамі Ямайкі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Ямайкі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы