Уільям Рэй Пірс (; — ) — генерал арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Узначальваў камісію па расследаванні ваенных злачынстваў у В’етнаме, у тым ліку разні ў Сангмі.
Біяграфія Пірс нарадзіўся ў Сцюарце, штат Аёва, у 1914 годзеBiography of General William R. Peers і вырас у Ковіне, штат Каліфорнія. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, дзе быў прэзідэнтам аддзялення братэрства Сігма Пі і членам каманд па футболе, барацьбе і рэгбі.
У 1938 годзе Пірс паступіў на ваенную службу. Быў накіраваны ў 1-ы пяхотны полк.
Калі Злучаныя Штаты ўступілі ў Другую сусветную вайну, Пірса прынялі ва Упраўленне стратэгічных службаў (УСС). Ён далучыўся да атрада № 101, які праводзіў партызанскія аперацыі супраць японцаў на кітайска-індыйска-бірманскім тэатры. У 1943 годзе Пірс стаў камандзірам падраздзялення. Ён займаў гэтую пасаду да 1945 года, калі стаў камандзірам усіх аперацый УС ЗША ў Кітаі. Там жа Пірс узначаліў кітайскі парашутна-дэсантны атрад у Нанкіне, абараніўшы былую кітайскую сталіцу ад японцаў і камуністаў.
Пасля вайны Пірс далучыўся да ЦРУ, арганізаваўшы першую вучэбную праграму агенцтва. Падчас Карэйскай вайны з баз у Бірме ён кіраваў сакрэтнымі аперацыямі Гаміньдана на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Па вяртанні з Кітая ён паступіў у ваенны каледж, а затым займаў шэраг пасад у разведцы і штабе. Падчас вайны ў В’етнаме Пірс спачатку быў памочнікам намесніка начальніка штаба па спецаперацыях. Пасля стаў спецыяльным памочнікам па барацьбе з паўстанцамі і спецыяльнай дзейнасці Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў.
У студзені 1967 года ў званні генерал-маёра ён быў прызначаны камандзірам 4-й пяхотнай дывізіі. Праз 14 месяцаў ён атрымаў званне генерал-лейтэнанта, узначаліўшы 1-ы палявы атрадAssociation of I Field Force, IFFV Commanders. Пірс таксама каардынаваў аперацыі чатырох паўднёвав’етнамскіх і двух паўднёвакарэйскіх дывізій. Пад яго кіраўніцтвам саюзныя войскі адолелі праціўніка ў бітвах за Дакто і Дук Лап.
У 1969 годзе генерал Уэстморленд прызначыў Пірса расследаваць інцыдэнт у вёсцы Сангмі, дзе амерыканскія вайскоўцы забілі некалькі сотняў мірных жыхароўFour Hours in My Lai, pp. 288—289, 1992..
У 1973 годзе ён сыходзіць у адстаўку.
Пірс памёр ва ўзросце 69 гадоў 6 красавіка 1984 года ад сардэчнага прыступу ў вайсковым медыцынскім цэнтры Летэрмана пры Прэзідыа Сан-ФранцыскаNew York Times obituary.
Уласныя працы Peers, William R. and Dean Brelis. Behind the Burma Road. Boston: Little, Brown & Co., 1963. Goldstein, Joseph, William R. Peers, Burke Marshall, and Jack Schwartz. The My Lai Massacre and Its Cover-Up: Beyond the Reach of Law?: The Peers Commission Report. Free Press, 1976. Peers, William R. My Lai Inquiry. W W Norton & Co Inc., 1979.
Спасылкі Peers, William R. Central Intelligence Agency. Intelligence Operations of OSS Detachment 101
Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі