Сцяпан Восіпавіч Макараў (27 снежня 1848 [8 студзеня 1849], Мікалаеў — 31 сакавіка [13 красавіка] 1904, паблізу Порт-Артура) — рускі ваенна-марскі дзеяч, герой Руска-японскай вайны, акіянограф, палярны даследчык, караблебудаўнік, віцэ-адмірал (1896). Вынаходнік міннага транспарту, распрацоўшчык тэорыі непатапляльнасці, піянер выкарыстання ледаколаў. У 1895 годзе распрацаваў рускую семафорную азбуку. Загінуў падчас руска-японскай вайны.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Акіянолагі Катэгорыя:Гідрографы Расіі Катэгорыя:Машынабудаўнікі Катэгорыя:Удзельнікі Сярэднеазіяцкіх паходаў Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Асобы на марках