Луб’я (; у межах Санкт-Пецярбурга — Лупа) — левы прыток Охты, упадае ў яе за 8 км ад вусця. Даўжыня ракі — 26 км. Шырыня водаахоўнай зоны — 100 метраў. Выток каля возера Вялікае ва Усевалажскім раёне. Шырыня ў межань 5—18 м, глыбіня 0,4—1 м, у палаводдзі — да 3 м; плошча басейна 173 км². Сярэдні расход вады ля вусця 1,6 м³/с. Амаль па ўсім русле цячэ праз населеныя пункты: Мельнічныя Руч’і, Усевалажск, Кавалёва. На Луб’і 6 аўтадарожных і некалькі чыгуначных мастоў і плаціна былой ГЭС.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Басейн Нявы