Лео Генры Швайтэр (; 16 красавіка 1917 — 23 жніўня 1972) — генерал-маёр арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Біяграфія Нарадзіўся 16 красавіка 1917 года ў горадзе Уічыта, штат Канзас. Скончыў Канзаскі дзяржаўным каледж (цяпер універсітэт).

У 1941 годзе ўступіў у вайсковы авіяцыйны корпус. Затым перайшоў у 101-ю паветрана-дэсантную дывізію, у складзе якога ўзяў удзел у парашутнай высадцы ў Нармандыі. 6 чэрвеня 1944 года падчас перастрэлкі каля Швайтэра выбухнула граната. Ён страціў прытомнасць, а ачуўся ўжо ў нямецкім палоне. Аднак ужо на наступны дзень з-за праблем падчас адступлення ім давялося адпусціць амерыканца.

Пазней Швайтэр прымаў удзел у Галандскай аперацыі і аблозе Бастоні.

Падчас вайны ў Карэі ён служыў у 7-й пяхотнай дывізіі і прымаў удзел у бітве пры Інчхоне. Шнайтэр атрымаў камандаванне 32-м пяхотным палком.

У 1959 годзе прызначаны начальнікам штаба 8-й стралковай дывізіі. Пазней быў памочнікам начальніка штаба 18-га паветрана-дэсантнага корпуса. З верасня 1961 года па ліпень 1962 года служыў камандзірам 5-й групы спецназа.

Да 1964 года Швайтэр працаваў у канцылярыі спецыяльнага памочніка па супрацьпаўстанцкай і спецыяльнай дзейнасці Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў. Затым служыў памочнікам камандзіра 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Форт-Кэмпбэл.

23 жніўня 1967 года Швайтэр прыняў камандаванне 173-й паветрана-дэсантнай брыгадай. Яго падраздзяленне прыняло актыўны ўдзел у бітве за Дакто. 20 сакавіка 1968 ён сышоў з гэтай пасады.

Да мая 1972 года быў начальнікам штаба арміі ЗША ў В’етнаме. У маі таго ж года ён звольніўся з-за праблем здароўя і сышоў у адстаўку.

Памёр 23 жніўня 1972 года ў вайсковым шпіталі Данхэм, Карлайл-Баракс, штат Пенсільванія.

Сям’я У яго і яго жонкі Вірджыніі было 3 дачкі і сын.

Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры Катэгорыя:Генералы ЗША