Перастрэлка паміж супрацоўнікамі КДБ Беларусі і Андрэем Зельцарам здарылася 28 верасня 2021 года ў Мінску па вуліцы Якубоўскага, 29.

31-гадовы супрацоўнік «EPAM Systems» Андрэй Зельцар, застрэліў у сваёй кватэры 31-гадовага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які разам з групай іншых асоб выламаў дзверы і ўварваўся ў кватэру. Супрацоўнік спецыяльнага падраздзялення КДБ «Альфа» Дзмітрый Федасюк (пазыўны «Нірвана») загінуў, Андрэя Зельцара застрэлілі іншыя супрацоўнікамі. Падзея здарылася на фоне масавых рэпрэсій падчас палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў у Беларусі.

Ход падзей 28 верасня супрацоўнікі КДБ Беларусі праводзілі ў Мінску аблавы і вобыскі супраць асоб, датычных да пратэстаў 2020 года ў Беларусі (паводле вызначэння рэжыму Лукашэнкі — «асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці»). Жыхар адной з кватэр, пазней вызначаны як супрацоўнік «EPAM Systems» Андрэй Зельцар, адмовіўся адчыняць дзверы супрацоўнікам сілавых структур (якія не мелі службовых знакаў адрознення і былі апрануты ў цывільнае адзенне), заблакаваў уваход разам з жонкай і ўзброіўся паляўнічай стрэльбай. Зельцар і яго жонка здымалі відэа на дзве камеры.

Пасля ўзлому дзвярэй Зельцар пачаў стральбу ў супрацоўнікаў КДБ, якія ўварваліся ў кватэру. Раненні атрымаў супрацоўнік КДБ з пазыўным «Нірвана», пазней апазнаны як Дзмітрый Федасюк. 28 верасня ён памёр ад атрыманых раненняў у бальніцы. Агнём у адказ Андрэй Зэльцар быў застрэлены.

Жонка Зельцара схоплена супрацоўнікамі КДБ. 29 верасня Следчы камітэт Беларусі распачаў справу паводле артыкула пра забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці.

26 жніўня 2022 года стала вядома, што ўдаву Андрэя Зельцара Марыю Успенскую перавялі з СІЗА-1 у псіханеўралагічны дыспансер «Навінкі». Паводле рашэння суда ёй прызначана бестэрміновае прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.

Відэазапіс перастрэлкі Увечары 28 верасня ў прапагандысцкім тэлеграм-канале рэжыму Лукашэнкі «Жёлтые сливы» апублікавана відэа штурму кватэры і перастрэлкі, змантаванае з кадраў, знятых як супрацоўнікамі КДБ у пад’ездзе, так і самім Зельцарам унутры кватэры. Пасля Следчы камітэт паведамляў, што Зельцар здымаў падзеі на відэа «з мэтай далейшага так званага „хайпу“».

Рэакцыя 1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на негатыўныя ацэнкі ў адрас супрацоўнікаў спецслужб пасля гібелі супрацоўніка КДБ, якія сталі з’яўляцца ў СМІ, у тым ліку расійскіх, і адзначыў, што такія ацэнкі яго засмучаюць. Раніцай 29 верасня быў абмежаваны доступ да сайта газеты «КП в Белоруссии», дзе напярэдадні вечарам выйшаў артыкул з каментарыем аднакласніцы праграміста Андрэя Зельцэра, які адразу выклікаў хвалю абурэння і абраз у тэлеграм-каналах рэжыму Лукашэнкі. Міністэрства інфармацыі тлумачыла, што доступ да сайта быў абмежаваны, бо на ім змешчана публікацыя, у якой «змяшчаліся звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, што заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве паміж грамадствам і дзяржавай».

1 кастрычніка ў Мінску ў клубе імя Ф. Дзяржынскага прайшло развітанне з загінулым супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем «Нірванаю» Федасюком. На цырымоніі дэпутат Палаты Прадстаўнікоў генерал-маёр Алег Белаконеў заявіў журналістам:

У ноч з 1 на 2 кастрычніка быў затрыманы журналіст выдання «КП в Белоруссии» Генадзь Мажэйка, які напісаў артыкул пра загінулага Андрэя Зельцэра.

6 кастрычніка Андрэя Зельцэра пахавалі на Лясных могілках у Мінску. У гэты дзень Следчы камітэт заявіў, што ў крымінальнай справе, заведзенай на тых, хто пакінуў каментарыі ў інтэрнэце пасля смерці супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, ёсць 136 падазраваных, і ўсе яны пад вартай. Гаворка ідзе пра асоб, якія спачувалі Андрэю Зельцару і негатыўна выказваліся пра супрацоўніка КДБ Федасюка або агулам пра рэжым Лукашэнкі. Крымінальная справа была заведзеная паводле артыкулаў 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на абуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса.

У далейшым стала вядома пра катаванні затрыманых па «Справе Зэльцара». Беларускім праваабаронцам вядома пра не менш за 124 чалавекі, асуджаных у гэтай справе, пераважна на турэмныя зняволенні.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:2021 год у Мінску Катэгорыя:Верасень 2021 года Катэгорыя:Падзеі 28 верасня Катэгорыя:Забойствы ў Беларусі