Універсітэт лагістыкі Кюнэ — Вышэйшая школа прыкладных навук па лагістыцы і менеджменце () — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова з сядзібай у горадзе Гамбург.
Агульная характарыстыка Універсітэт кіруецца Некамерцыйным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Універсітэт лагістыкі Кюнэ», адзіным акцыянерам якога з’яўляецца Дабрачынны фонд Кюнэ, які знаходзіцца ў Швейцарыі. Гэты фонд садзейнічае развіццю адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама даследаванням і навуцы ў транспартнай індустрыі і лагістыцы.
Установа складаецца з двух факультэтаў: факультэта аперацый і тэхналогій і факультэта лідарства і менеджменту.
У цяперашні час у ВНУ налічваецца 22 прафесара, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне лагістыкі, менеджменту і карпаратыўнага кіравання.
Праграмы навучання Бакалаўр дзелавога адміністравання (міжнародны менеджмент, устойлівае кіраванне, кіраванне ланцугамі паставак, інфармацыйныя сістэмы кіравання) Магістр менеджменту (стварэнне кошту, лічбавая трансфармацыя) Магістр ў галіне глабальнай лагістыкі і сістэм кіравання ланцугамі паставак Магістр ў галіне кіравання глабальнымі ланцугамі паставак Магістр дзелавога адміністравання ў галіне лідарства і кіравання ланцугамі паставак Дактарантура (PhD)
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Гамбург Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты