Людміла Леанідаўна Гладкая (; нар. ) — супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Біяграфія Супрацоўнічала з Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газеце «На страже» МУС Беларусі, пісала для выдання «Союзное вече», дадатку да расійскага дзяржаўнага выдання «Российская газета»Аўтарскія матэрыялы на сайце «Российской газеты». Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх расследванняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасці спецыяльнага карэспандэнта.
Набыла вядомасць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года“Мрази” ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык — Arche, 19.11.2020.
Асвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасля выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характарНе высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси [Не выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТБ, 22.11.2020. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «» («»)Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя збіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «гулялі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020. Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сімвалаўБелорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб неабходнасці забароны «бчб-сімволікі» і прылічэнні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021.
Асвятляла працэсы супраць Сяргея ЦіханоўскагаКак разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Следчым камітэце расказалі падрабязнасці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021 і Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць Віктара Бабарыку і яго абарону і парушаючы рэгламент судовага пасяджэння.
Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (снежань 2021), Канады (сакавік 2022), ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі (лета 2022).
Узнагароды У снежні 2020 года атрымала прыз у расійска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «За мужнасць у журналістыцы»Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс «Залаты зубр» — Наша Ніва, 21.12.2020.
У складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022) «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны».
Спасылкі Старонка аўтара на сайце «СБ. Беларусь сегодня»
Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия» Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС