Віктар Мікалаевіч Шынкевіч (, в. Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны, начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Палкоўнік.
Біяграфія Нарадзіўся 28 кастрычніка 1960 года ў в. Кромавічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1982 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1986 па 1995 гады праходзіў службу на розных пасадах у органах дзяржбяспекіНачальником Службы безопасности Президента Беларуси назначен Виктор Шинкевич.
З 1995 года працаваў у Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе з’яўляўся ахоўнікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сямёна Шарэцкага. З 2004 года па 20 кастрычніка 2014 годаУказ Президента Республики Беларусь от 20 октября 2014 года № 496 «О назначении В. Н. Шинкевича» з’яўляўся намеснікам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 20 кастрычніка 2014 года па 21 снежня 2016 годаУказ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2016 года № 474 «Об освобождении от должности» працаваў начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Уваходзіў у склад прэзідыума цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»Чемпионат по рукопашному бою .
Хобі Любіць паляваннеКак сложились судьбы тех, кто возглавлял службу безопасности Лукашенко , з’яўляецца членам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені, Медаль «За бездакорную службу» II ступені, Медаль «За бездакорную службу» I ступені (2008)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2008 года № 161 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені», ордэн «За службу Радзіме» III ступені, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2015 года № 902 «Аб узнагароджанні В. М. Шынкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» .
Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь