Каралеўства Англія () — дзяржава ў Заходняй Еўропе, якая займала паўднёвую частку вострава Вялікабрытанія і існавала з 927 па 1707 гады. Пасля аб’яднання з Каралеўствам Шатландыя трансфармавалася ў Каралеўства Вялікабрытанія.

Рэзідэнцыяй каралеўскай дынастыі спачатку быў горад Вінчэстэр у Хэмпшыры, але з пачатку XII стагоддзя сталіцай дзяржавы фактычна стаў Лондан.

Тытул караля (каралевы) Англіі фармальна страціў сваё значэнне з 1707 года, але фактычна ўжываецца да гэтага часу. Цяперашні манарх Злучанага Каралеўства ёсць правапераемнікам каралёў і Каралеўства Англія.

Катэгорыя:Гісторыя Англіі Англія