Дзмітрый Андрэевіч Муратаў () — расійскі журналіст, галоўны рэдактар «». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2021 год.
Прафесійная дзейнасць У 1993 годзе Дзмітрый Муратаў стаў адным з заснавальнікам «Новай газеты» — незалежнага выдання ў Расіі. «НГ» рэгулярна праводзіць расследаванні па меркаваных выпадках карупцыі і іншых злоўжыванняў з боку чыноўнікаў, а таксама распавядае пра людзей, што пацярпелі праз парушэнні сваіх правоў з боку расійскіх уладаў. Згодна з Камітэтам па абароне журналістаў, шэсць рэпарцёраў «Новай газеты», у тым ліку і Ганна Паліткоўская, былі забітыя за сваю працу. Само выданне таксама падвяргаецца пагрозам і ціску, у тым ліку за расповед пра парушэнні правоў чалавека ў ЧачніNashaniva.com.
У сакавіку 2014 года падпісаў зварот супраць анексіі Крыма Расіяй. У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку пратэстаў у Беларусі.
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Прэміі і ўзнагароды Ордэн Ганаровага легіёна Ордэн Дружбы (Расія) Ордэн Крыжа Зямлі Марыі (Эстонія) Ордэн Пашаны (Расія) ад Камітэта абароны журналістаў (2007) «» (2016) Нобелеўская прэмія міру (2021, разам з філіпінскай журналісткай Марыяй Рэса)
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлевядучыя НТБ Катэгорыя:Рэдактары Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Першага канала Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Ваенныя карэспандэнты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды» Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Расіі