Ум-ан-Намль () — востраў у Персідскім заліве каля горада Кувейт. Плошча — 0,63 км².

Востраў знаходзіцца пры ўваходзе ў бухту Аль-Хішан за 550 м ад мацерыковай зямлі. Суша складзена з асадкавых парод. Найбольшая вышыня — 2,7 м над узроўнем мора. Паверхня пустынная з рэдкімі купкамі ксерафітаў. Увесну на ім спыняюцца пералётныя птушкі. У паўночна-ўсходняй частцы месціцца маяк.

Ум-ан-Намль знакаміты археалагічнымі знаходкамі рэчаў ад пачатку бронзавага веку да ранняй мусульманскай культуры. Мяркуецца, што на востраве ў старажытнасці знаходзілася гарадское паселішча.

Спасылкі جزيرة (أم النمل) الكويتية.. غنى أثري وحضاري شاهد على تاريخ Topography Of Kuwait

Катэгорыя:Астравы Персідскага заліва Катэгорыя:Астравы Кувейта