Лімфатычны вузел — орган лімфатычнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзяцца лімфатычныя вузлы па ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5 — 50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з капсулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знаходзяцца лімфацыты.
Асноўныя функцыі: ахоўная (выпрацоўка антыцел, лімфацытаў, фагацытоз) бар’ерна-фільтрацыйная (абясшкоджванне бактэрый, таксінаў) дэпануючая
Літаратура
Катэгорыя:Лімфатычная сістэма