Ян Віктар Пажазінскі (, ; , Маршанск«Большая советская энциклопедия» (пад рэд. А. М. Прохарава — 3-е выд., 1969) месцам нараджэння называе Маршанск; кніга «Московские профессора XVIII — начала XX веков» (2006) — Цемнікаў. — 1929, Варшава) — расійскі і польскі лінгвіст, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, член Польскай акадэміі навук (1925). Меў працы па гістарычнай марфалогіі балтыйскіх і славянскіх моў і па індаеўрапеістыцы.

У сваіх працах прытрымліваўся младаграматычнай ідэалогіі. Быў прыхільнікам тэорыі балта-славянскага генетычнага адзінства. Аўтар некалькіх увядзенняў у праблематыку індаеўрапейскага гістарычнага мовазнаўства.

Біяграфія Нарадзіўся года ў польскай шляхецкай сям’і. Яго бацька быў акруговым наглядчыкам акцызных збораў Тамбоўскай губерні другой акругі.

Скончыў у 1888 годзе 6-ю Маскоўскую гімназію, а ў 1892 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Быў найбліжэйшым вучнем і пераемнікам прафесара Ф. Ф. Фартунатава, які змяніў яго на кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы. Скончыў універсітэт з дыпломам 1-й ступені і быў пакінуты на факультэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

Прыват-дацэнт (з лютага 1895), экстраардынарны (з кастрычніка 1903), ардынарны прафесар (са снежня 1905) кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы, таксама выкладаў гістарычную граматыку на маскоўскіх Вышэйшых жаночых курсах. Быў універсітэцкім выкладчыкам М. С. Трубяцкога, М. М. Петэрсана і іншых вядомых лінгвістаў. Выкладаў у Маскоўскім універсітэце да 1921 года.

Займаўся дыялекталагічнымі даследаваннямі літоўскай і палабскай моў. Магістарская дысертацыя на тэму «Да гісторыі формаў спражэння ў балтыйскіх мовах» (1901); доктарская дысертацыя на тэму «Зваротная форма дзеясловаў у літоўскай і латышскай мовах» (1903).

Перасяліўся ў Польшчу ў 1922 годзе, дзе займаў пасады прафесара і дэкана факультэта гуманітарных навук Люблінскага ўніверсітэта (1922—1929), прафесары і дэкана Варшаўскага ўніверсітэта (1921, 1924—1925). Член-карэспандэнт (1925), акадэмік (1927) Польскай акадэміі навук.

Памёр 12 сакавіка 1929 года ў Варшаве.

Асноўныя працы «К истории форм спряжения в балтийских языках. Общее введение. Образование форм лица и основ времени и наклонения» (М., 1901) — магістарская дысертацыя «Возвратная форма глаголов в литовском и латышском языках» (М., 1903) — докторская диссертацияЗащита состоялась в Санкт-Петербургском университете. «Вопрос о реформе правописания в некоторых странах Европы» (1918) учебные пособия «Сравнительное языковедение. Лекции» (1903) «Индоевропейские древности с точки зрения современной науки» (1906) «Введение в языковедение» (; 1907) «Конспект лекций по сравнительной грамматике индоевропейских языков» (1910) «Краткое пособие к лекциям по исторической грамматике русского языка» (1911) «Очерки сравнительной фонетики древнеиндийского, греческого, латинского и старославянского языков» (; 1912) «Очерк фонетики и морфологии польского языка» (1913) «Сравнительная грамматика славянских языков» (1914) «Образцы средне-верхне-немецкого языка. Тексты и краткий словарь» (; 1916) «Преподавательская и учёная деятельность Всеволода Фёдоровича Миллера в области языковедения» (1914) «Филипп Фёдорович Фортунатов. Некролог» (1914). «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Кампаратывісты Катэгорыя:Славісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Балтысты Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта