Самуэль Уілкс (,  — ) — брытанскі ўрач і біёграф. Член многіх таварыстваў, за асабістыя дасягненні атрымаў тытул баранета.

Адкрыў язвавы каліт у 1859 годзе, апісаў вузлавы дэфект валасоў Trichorrhexis nodosa.

У 1857 годзе па дадзеных ускрыцця апісаў остэахандрапластычную трахеабронхапатыю.

У 1868 годзе апублікаваў ментальныя сімптомы алкагольнай параплегіі, пазней названай сіндромам Корсакава.

Апісаў першы выпадак міястэніі ў 1877 годзе.

Пераадкрыў і пацвердзіў існаванне лімфомы Ходжкіна, аднак прызнаў прыярытэт апошняга і ўвёў ва ўжытак назву захворвання ў яго гонар.

Быў адным з «трох вялікіх» урачоў, якія адначасова працавалі ў Шпіталі Гая (Guy’s Hospital). Пацярпеў ад удару, які прывёў да паралічу. Памёр у сваім доме ва ўзросце 87 гадоў.

Катэгорыя:Медыкі Вялікабрытаніі