Ісаму Акасакі (; 30 студзеня 1929, Тыран — 1 красавіка 2021, Нагоя) — японскі навуковец, вядомы сваімі працамі ў галіне паўправадніковага матэрыялазнаўства і оптаэлектронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, член Японскай акадэміі навук (2014)Deceased Members. Вынаходнік яркіх сініх нітрыд-галіевых паўправадніковых святлодыёдаў (1989 год) і пасля нітрыд-галіевых сініх святлодыёдаў падвышанай яркасці.

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у прэфектуры Кагосіма, дзе падчас вайны яго дом быў разбураны, а сам ён ледзь не загінуў у выніку налёту амерыканскай авіяцыі. У 1952 годзе скончыў Кіёцкі універсітэт і некаторы час працаваў у кампаніі Kobe Kogyo Co. (зараз ). З 1959 года займаўся даследчай працай у галіне электронікі ў Нагойскім універсітэце і ў 1964 годзе атрымаў ступень доктара тэхнічных навук. Затым працаваў у кампаніі Matsushita Electric Industrial, дзе ўзначальваў лабараторыю фундаментальных даследаванняў і аддзяленне па даследаванні паўправаднікоў. З 1981 года прафесар факультэта электронікі Нагойскага ўніверсітэта. З 1992 года працаваў ва Універсітэце Мэйдзё, дзе з 1996 года быў дырэктарам Цэнтра па даследаванні нітрыдных паўправаднікоў. У 2004 годзе Нагойскі ўніверсітэт прысвоіў яму званне ганаровага прафесара; у 2006 годзе тут адкрыўся названы ў яго гонар Інстытут Акасакі.

З 1973 года праводзіў поўнамаштабныя даследаванні, накіраваныя на стварэнне сініх паўправадніковых святлодыёдаў. Тэхналогія стварэння чырвоных і зялёных святлодыёдаў была да таго часу распрацавана. Праблемай было атрыманне патрэбных паўправадніковых крышталяў добрай якасці; самымі папулярнымі кандыдатамі былі нітрыд галію і селенід цынку, аднак апошні не адрозніваўся вельмі высокай стабільнасцю. У 1985 годзе Акасакі з супрацоўнікамі дасягнуў поспеху, прапанаваўшы вырошчваць крышталі нітрыду галію на падкладцы з сапфіру, пакрытай буферным пластом нітрыду алюмінію. У 1989 годзе яны паказалі, што легаванне атамамі магнію ператварае крышталь нітрыду галію ў паўправаднік р-тыпу, здольны даваць значна больш інтэнсіўнае свячэнне. На гэтай аснове ў пачатку 1990-х гадоў былі створаны першыя сінія святлодыёды.

Узнагароды

1991 — Прэмія газеты «Цюніці» 1995 — Залаты медалі Генрыха Велкера 1996 — Медаль з пурпурнай стужкай 1998 — Прэмія Ранка 1998 — C&C Prize 1999 — Медаль Гордана Мура 1999 — Toray Science and Technology Prize 2000 — Прэмія Асахі 2002 — Ордэн Узыходзячага сонца 2002 — Прэмія Фудзівары 2004 — Заслужаны дзеяч культуры 2008 — Замежны член Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗШАDr. Isamu Akasaki 2009 — Прэмія Кіёта па перадавых тэхналогіях 2011 — Ордэн Культуры 2011 — Медаль Эдысана 2014 — Імператарская прэмія Японскай акадэміі навук 2014 — Нобелеўская прэмія па фізіцы сумесна з Хіросі Амана і Сюдзі Накамура. 2015 — Прэмія Чарльза Старка Дрэйпера (у ліку ўзнагароджаных таксама Сюдзі Накамура і Нік Халаньяк). 2021 — Прэмія каралевы Лізаветы II у галіне інжынернай справы

Абраныя публікацыі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Японскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кіёта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Чарлза Старка Дрэйпера Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Эдысана Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Фізікі Японіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Культуры Катэгорыя:Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 3 класа