Паперы Пандоры () — уцечка амаль 11,9 мільёна канфідэнцыйных дакументаў (якія змяшчаюць 2,9 тэрабайта даных), якія былі апублікаваныя Міжнародным кансорцыумам журналістаў-даследчыкаў (ICIJ), пачынаючы з 3 кастрычніка 2021 года. Інфармацыйныя арганізацыі ICIJ апісалі ўцечку дакументаў як самае маштабнае выкрыццё фінансавых таямніц, якое змяшчае дакументы, малюнкі, электронныя лісты і электронныя табліцы ад 14 кампаній фінансавых паслуг у краінах, уключаючы Панаму, Швейцарыю і ААЭ, праверыўшы папярэдні выпуск Панамскіх дакументаў у 2016 годзе, якія ўтрымлівалі 11,5 млн канфідэнцыйных дакументаў. Падчас публікацыі дакументаў ICIJ заявілі, што не паказваюць крыніцы звестак.

Паводле даных маштабнай уцечкі дакументаў Папер Пандоры, больш за 10 украінцаў хаваюць свае актывы ў Вялікабрытаніі праз афшорныя кампаніі, у прыватнасці, Уладзімір Зяленскі, Сяргей Шэфір, Генадзь Багалюбаў.

Беларусь У дакументах была выяўлена афшорная кампанія Сяргея Шэймана (сын Віктара Шэймана, чыноўніка, блізкага да Лукашэнкі) і Аляксандра Зінгмана, якая праз брытанскага пасярэдніка валодала 70 % прадпрыемства па разведцы і здабычы золата ў Зімбабвэ. Сам Віктар Шэйман курыраваў адносіны з афрыканскімі краінамі, неаднаразова наведваў Зімбабвэ, пры гэтым асноўную выгаду ад беларуска-зімбабвійскіх здзелак атрымлівала афшорная кампанія Шэймана-малодшагаРасследаванне: Сын кіраўніка справамі Прэзідэнта Беларусі і ганаровы консул Аляксандр Зінгман займаліся здабычай золата ў Зімбабвэ, Настоящее время«Патэнцыйную выгаду ад гэтага мела зусім не беларуская дзяржава». Следчы журналіст пра таямнічую здабычу золата Зімбабвэ, Радыё Свабода.

Гл. таксама Панамскія дакументы Адключэнне Facebook 4 кастрычніка 2021 года

Заўвагі

Спасылкі Паперы Пандоры на сайце Міжнароднага кансорцыума журналістаў-даследчыкаў Украіна стала лідарам паводле колькасці фігурантаў Pandora Papers.

Катэгорыя:2021 год у эканоміцы Катэгорыя:Фінансавыя скандалы Катэгорыя:Кастрычнік 2021 года Катэгорыя:Журналісцкія расследаванні