Шпіцрутэн (, Spiess — дзіда, піка і Rute — дубец) — доўгі, гнуткі і тоўсты дубец з лазняку (вярбовага хмызняку) альбо (пазней) штатны металічны шомпал да дульназараднай агнястрэльнай зброі, які ўжываўся для цялесных пакаранняў (пакаранне шпіцрутэнамі) у XVII—XIX стагоддзях у Еўропе.

Гісторыя З’явіўшыся ў шведскай арміі ў XVII стагоддзі, шпіцрутэны былі неўзабаве распаўсюджаныя ў большасці еўрапейскіх армій. У рускай імператарскай арміі цялеснае пакаранне шпіцрутэнамі было ўведзена Пятром I у 1701 годзе і ўжывалася ў сухапутных войсках. Шпіцрутэны папярэдне вымочваць у салёнай вадзе.

У Расіі шпіцрутэны ўжываліся таксама для пакарання грамадзянскіх асоб (перш за ўсё з падатных саслоўяў) па прыгаворы ваеннага суда і паводле пастановы пра ссыльных. Асуджанага прымушалі праходзіць скрозь строй з 100—800 салдат, якія дубцамі білі асуджанага па спіне. У пачатку XIX стагоддзя колькасць удараў даходзіла да 6 тысячЪ-Деньги — Дело об убийстве садиста начальника. У гэтым выпадку «прагнанне скрозь строй» было раўнасільна смяротнаму пакаранню. У Расіі шпіцрутэны адменены 17 красавіка 1863 года пасля ваеннай рэформы Аляксандра II.

Літаратура Л. Толстой. «После бала». Ф. Достоевский. «Записки из Мёртвого дома». К. Паустовский. «Северная повесть». А. И. Куприн. «Дознание».

Спасылкі

Катэгорыя:Пакаранні