Універсітэт прыкладных навук «CODE» () — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 2017 годзе Томасам Бахемам, Мануэлем Дольдэрэрам і Джонатанам Рутам разам з 24 інтэрнэт-прадпрымальнікамі і пачынаючымі інвестарамі і быў афіцыйна зарэгістраваны 14 ліпеня 2017 года канцылярыяй гарадскога савета Берліна. Памяшканне ўніверсітэта з’яўляецца часткай стартап-кампуса плошчай 14 000 м² і грамадскай прасторы «Factory Berlin», размешчанай у берлінскім раёне Альт-Трэптаў.

Праграмы навучання Бакалаўр навук у галіне праграмнай інжынерыі Бакалаўр мастацтваў у галіне дызайну ўзаемадзеянняў Бакалаўр мастацтваў у галіне кіравання прадуктамі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Берліна