Джавані Парызі (;  — ) — італьянскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1988 года.

На Алімпіядзе ў Сеуле Джавані Парызі выйграў тытул у вагавой катэгорыі да 57 кг. У двух паядынках ён перамог аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0), а тры (у тым ліку паўфінал і фінал) завяршыў датэрмінова.

У 1989 годзе перайшоў у прафесійны бокс. У 1990-х гадах быў чэмпіёнам WBO ў двух розных вагавых катэгорыях. Апошні бой правёў 8 кастрычніка 2006 года, дзе прайграў Фрэдэрыку Клозэ.

25 сакавіка 2009 года Джавані Парызі загінуў у аўтакатастрофе ля Вагеры (Ламбардыя) у лабавым сутыкненні яго аўтамабіля з грузавіком.

Катэгорыя:Баксёры Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па боксе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах