Джуліус Аксельрад (; , Нью-Ёрк — , Роквіл, Мэрыленд) — амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1970, сумесна з Бернардам Кацам і Ульфам фон Эйлерам) «за адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі».

Біяграфія Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Польшчы. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Ёрку. У 1933 годзе атрымаў званне бакалаўра. Працаваў мікрабіёлагам і хімікам на кафедрах Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1941 годзе атрымаў ступень магістра. З 1946 года працуе ў навукова-даследчым аддзеле Нью-Ёркскага ўніверсітэта пры шпіталі імя Голдвотара, дзе праводзіў біяхімічныя даследаванні. Праз тры гады працягнуў працу ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце ў штаце Мэрыленд. У 1955 годзе атрымаў доктарскую ступень і ўзначаліў аддзел фармакалогіі адной з лабараторый Нацыянальнага інстытута псіхічнага здароўя (НІПЗ).

Да гэтага часу ўжо былі адкрыты рэчывы, якія граюць ролю медыятараў — адрэналін, норадрэналін, дафамін, ацэтылхалін, сератанін. Але ўласцівасці гэтых рэчываў яшчэ не былі вывучаныя. Вельмі мала было вядома аб метабалізме адрэналіну і норадрэналіну. Аксельрад займаўся вывучэннем нейрамедыятараў пасля паступлення ў НІПЗ. Яму ўдалося вылучыць два найважнейшыя ферменты, якія адказваюць за распад вышэйзгаданых медыятараў. Насуперак ужо складзеным уяўленням, Аксельрад паказаў, што канчатковым этапам перадачы нервовага імпульсу з дапамогай катэхаламінаў служыць іх адваротнае ўсмоктванне ў прэсінаптычнае валакно.

Ім і яго супрацоўнікамі было даказана квантавае вылучэнне норадрэналіну з накапляльных бурбалак. Працы Аксельрада ўдакладнілі механізм дзеяння псіхатропных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння шызафрэніі, маніякальнага і дэпрэсіўных станаў. Ён выявіў, што такія рэчывы як какаін і рэзерпін удзельнічаюць у абмене катэхаламінаў, змяняючы, у прыватнасці, склад медыятара ў бурбалках і хуткасць яго вылучэння. У канцы 1960-х гадоў Аксельрад вывучае ўплыў медыятараў на выпрацоўку гармонаў. Яго працы рушылі наперад даследаванні прычын псіхічных расстройстваў.

Джуліус Аксельрад быў у ліку тых, хто падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).

Узнагароды

1967 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1970 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1973 — Прэмія Таральда Солмена Амерыканскага таварыства фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапііASPET | Torald Sollmann Award in Pharmacology 1978 — Плакетка Шмідэберга 1992 — Прэмія Ральфа Джэрарда Прэмія Універсітэта Джорджа Вашынгтона Медаль Клода Бернара Манрэальскага універсітэта Прэмія Альберта Эйнштэйна Універсітэта Іешыва Прэмія Полу Хоча Амерыканскай асацыяцыі псіхапатолагаў

Аксельрад быў членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1971), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971)Julius Axelrod , а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1979)Axelrod; Julius (1912—2004) .

Літаратура

Лауреаты Нобелевской премии, энциклопедия, т.1-2. — М.: Прогресс, 1992. Краткая еврейская энциклопедия, т.1-7. — М.: «Красный пролетарий», Москва, 1996. Alan Symons. The jewish contriution to the 20-th century. — London: Polo Publishing, 1997. Всемирный биографический энциклопедический словарь. — М.: БРЭ, 1998. Комэй Дж.. Словарь. Кто есть кто в истории евреев. 2-е издание. — М.: Издательство ТОО «Внешсигма», 1998. Фридман С. А. Евреи-лауреаты Нобелевской премии, Краткий биографический словарь. — М.: Дограф, 2000. — ISBN 5-93431-011-9

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Нейрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Фармаколагі ЗША Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка