Азярыцкаслабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Слабада.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слабадскі сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна. 23 снежня 1963 года перайменаваны ў Азярыцкаслабадскі сельсаветУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Слабодскага сельскага Савета Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 23 снежня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 38 (1038).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Прылепскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Багута, Батурынка, Грудок, Задомля, Масцішча, Пастухі, Рудамэйка і хутар Рэпішча)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Дубовікі і Малое Залужжа)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 28 снежня 2000 года вёска Дубовікі вернута ў склад Усяжскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 декабря 2000 г. № 61 Об изменении границ Озерицко-Слободского и Усяжского сельсоветов Смолевичского района. 16 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прылепскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня)Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 3500 чалавек, з іх 90,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 6337 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе