Цвярская вуліца (з 1932 па 1990 год — частка вуліцы Горкага) — галоўная вуліца Масквы і найбуйнейшая вуліца Цвярскога раёна. Ідзе ад Крамля (Махавая вуліца / Ахотны Рад) на паўночны захад да Трыумфальнай плошчы (Маякоўскага), дзе пераходзіць у 1-ю Цвярскую-Ямскую вуліцу (у 1932—1990 гадах 1-я Цвярская-Ямская таксама была часткай вуліцы Горкага).
Вуліца ўзнікла як дарога ў Цвер, участак якой у межах Масквы, ад Іверскай брамы Кітайгародскай сцяны і да брамы Землянога горада, здаўна зваўся Цвярская вуліца. У першай палове XX стагоддзя Цвярская вуліца была значна пашырана і перабудавана. Катэгорыя:Вуліцы Масквы