«Суперсямейка 2» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2018 года, працяг мультфільма «Суперсямейка».

Сюжэт Па сюжэце, сям’я супергерояў працягвае ратаваць свет. Пасля выратавання імі мэрыі ўлады пачынаюць турбавацца аб узроўні шкоды, прычыненай супергероямі. У выніку праграма «Абарона супер» была закрыта, што пакінула без працы мільёны людзей з суперздольнасцямі па ўсім свеце.

Пакуль Місіс Выключную паказваюць па тэлевізары, Містэру Выключнаму ўсё часцей даводзіцца сядзець дома і даглядаць дзяцей, таму ў кожнага з іх знаходзяцца прычыны для незадаволенасці. Але ўсе сямейныя праблемы адыходзяць на другі план, калі супергероі сутыкаюцца з новым ворагам.

Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі: Андрэй Мілюхін — Боб Пар / Містэр Неймаверных Алеся Леснікава — Хелен Пар / Эластыка Каміла Бачышча — Фіялка Пар Ян Жандараў — Дэш Парр Сяргей Жбанкоў — Люцыус Бест / Мароз Наталля Кот-Кузьма — Эдна Мод Уладзіслаў Вінаградаў — Тоні Райдынжэр А таксама: Марта Голубева, Аляксандр Аўчыннікаў, Ірына Кабанава, Уладзімір Глотаў, Святлана Цімохіна, Зміцер Давідовіч, Максім Карасцялёў, Любоў Клок, Зміцер Рачкоўскі, Ігар Сідорчык і Аліса Немчанінава.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг