Вячаслаў Міхайлавіч Качура (нар. 28 кастрычніка 1954, Дрэздэн, ГДР) — маёр ГРУ СССР, былы начальнік штаба 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, удзельнік Афганскай вайны і грамадзянскай вайны ў Лівіі. Апошні грамадзянін Рэспублікі Беларусь, вызвалены з лівійскага палонуПоследний из белорусских граждан освобожден из плена в Ливии.
Ранняе жыццё Нарадзіўся 28 верасня 1954 года ў сям’і афіцэра ва ўсходнегерманскім ДрэздэнеВстреча с ветераном боевых действий в ДРА Качурой В. М. // Главное управление юстиции Минского горисполкома, 28 апреля 2022. Школьную адукацыю скончыў у СССР у 1971 годзе. Паступіў у Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішчаСтаронка Качуры ў «Аднакласніках». Раздзел «Аб сабе». на факультэт ваеннай разведкі.
Выбар прафесіі вайскоўца быў вызначаны ўдзелам абодвух бацькоў у Вялікай Айчыннай і ўплывам фільма «Афіцэры».
У 1976—1977 служыў камандзірам кулямётнага ўзвода ў воінскай часці 69615 (5-ы ўмацаваны раён Далёкаўсходняй ваеннай акругі), пазней накіраваны ў 74854 (14-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння). З 1986 года ўдзельнічаў у Афганскай вайне. У 1987 годзе прызначаны начальнікам штаба 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ УС СССР. У маі 1988 года 334-ы атрад быў выведзены з Афганістана і пераведзены са складу 15-й брыгады ў 5-юПрощай, земля Афганистана!.. По материалам Белорусской военной газеты. // Блог Юрия Сетина, 5 мая 2014., дзе Качура ўзначаліў 6-ы батальён. Пасля распаду СССР ён некаторы час праслужыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, але выйшаў у адстаўку ў 1993-м. Сыход з арміі быў абгрунтаваны тым, што вопыт і пункт гледжання Качуры і іншых ветэранаў Афганістана на ваенную падрыхтоўку не ўлічваліся кіраўніцтвам. Па выніку афіцэр адмовіўся прымаць беларускую прысягу.
На «грамадзянцы» адзін час працаваў кіроўцам у прыватнай фірме, пазней рамантаваў аўтамабіліИнтервью.
Жыў у Мар’інай Горцы, Пухавіцкі раён Мінскай вобласці.
Лівійскі палон У 2005 годзе, як першапачаткова заяўляў сам Качура ў інтэрв’ю TUT.BY за 2018 год, па запрашэнні сябра з’ехаў у Лівійскую Джамахірыю, дзе заставаўся нават падчас грамадзянскай вайны. Паводле іншай інфармацыі, адстаўны маёр прыбыў у краіну ў чэрвені 2011 года ў складзе групы міжнародных спецыялістаў з Расіі, Украіны і Беларусі, нанятых сумеснай расійска-лівійскай кампаніяй. З яго слоў, ён працаваў па кантрактах, якія былі заключаны з ведама ўрада краіны, займаючыся рамонтам легкавых машын. У апошні месяц перад палонам беларус паспеў адрамантаваць два аўтамабілі «Міцубісі»Освобожденный из плена белорус рассказал, чем занимался в Ливии. Як адзначана на сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама, у рамках сустрэчы работнікаў з Качурай, былы вайсковец «у складзе групы міжнародных спецыялістаў больш за дзесяць гадоў працаваў у Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі».
У канцы жніўня, падчас штурму сіламі НАТА і паўстанцамі ПНС сталіцы краіны Трыпалі, спецыялісты былі схоплены ўзброенай апазіцыяй. Замежнікаў абвінавацілі ў дапамаганні рэжыму Кадафі. Паводле версіі паўстанцаў, затрыманыя ажыццяўлялі рамонт сродкаў СПА Лівіі, «ствараючы пагрозу для лётчыкаў кааліцыі, якія абаранялі народ Лівіі». Палонных трымалі ў аэрапорце Мітыга пад ТрыпаліБелорус больше шести лет находится в ливийском плену .
Самога Качуру баевікі абвясцілі снайперам войск Кадафі (праз некалькі гадоў, у 2018-м, агенцтва «РИА Новости» назвала захопленага замежніка беларускім ваенным спецыялістамРоссия помогла вернуть белорусского военного специалиста из плена в Ливии). Разам з ім у палон трапілі беларусы Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў і Фёдар Труфанаў. У чэрвені 2012 усіх іх прысудзілі да 10 гадоў турмы за супрацоўніцтва з лаялістаміСуд над русскими «наемниками» в Ливии возмутил Москву // RT, 5 июня 2012. У 2014 годзе ўдалося дамагчыся датэрміновага вызвалення Гардзіенкі, Едзімічава і ТруфанаваБелорус, вернувшийся в ливийский плен более шести лет, вернулся в Минск // Комсомольская правда, 2 февраля 2018 года. Аднак пад арыштам усё яшчэ заставаўся Качура. Да снежня да палоннага прыязджалі пасол і консул Беларусі ў Лівіі, але потым зачынілася дыпмісія ў Трыпалі, і візіты дыпламатаў спынілісяКатерина Борисевич.«Начинали переговоры в 12 дня, заканчивали — в 5 утра». Как освобождали в Ливии белорусского пленника // TUT.BY, 3 февраля 2018.
У 2022 годзе ў інтэрв’ю газеце «Наш город Тамбов» Качура ўсё ж прызнаўся ў сваёй ваеннай дзейнасці ў ЛівііАнна Мещерская. Испытание войной: как возвращался к миру самый знаменитый «ливийский пленник» // Наш город Тамбов : газета. — ноябрь 2022.:
Вызваленне У чэрвені таго ж года па ініцыятыве кіраўніцтва МЗС Расіі, Дзяржаўнай Думы і кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава была створана кантактная група па Лівіі пад кіраўніцтвам Льва Дзяньгова. Каманда займалася пытаннямі затрыманых у краіне расіян. Былі паспяхова завершаны аперацыі па вызваленні членаў экіпажаў танкераў «Міхаіл Чабатароў» і «Тэметэрон», маракоў з судна «Мерле». Акрамя таго, група паралельна праводзіла аналіз становішча ў краіне. У верасні 2017 года, пасля візіту ў Мінск Рамзана Кадырава, спецыялісты Дзяньгова пачалі актыўнае супрацоўніцтва з беларускім бокам. Неўзабаве ён і яшчэ некалькі чалавек вылецелі ў Трыпалі, дзе правялі 2,5 месяцы, займаючыся вызваленнем Качуры. Як пазней успамінаў кіраўнік кантактнай групы, перамовы маглі пачацца а 12:00 дня, а скончыцца а 05:00 раніцы. Да праблемы беларускага палонніка таксама падключыўся наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян.
У снежні, дзякуючы намаганням каманды Дзяньгова, у Беларусь з Лівіі вярнуліся медыкі Іна Бабуш і Сяргей Здота, якія былі захоплены ў тым жа годзе.
29 студзеня 2018 года быў адпушчаны і Качура. Спярша з Трыпалі ён паляцеў у Абу-Дабі, адтуль — у Маскву, і раніцай 2 лютага беларус прыбыў у МінскХроника событий: как освобождали из ливийского плена Вячеслава Качуру // Sputnik Belarus, 2 февраля 2018.
З’ехаў у Сургут (Расія). Працаваў намеснікам гендырэктара па транспарце нафтавай кампаніі. Затым перабраўся ў Падмаскоўе. Працаваў намеснікам дырэктара аднаго з санаторыяў для воінаў-інтэрнацыяналістаў. Стаў членам тамбоўскага аддзялення арганізацыі «Баявое братэрства». Пасля змены кіраўніцтва перайшоў у дзяржаўную структуру.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі
Сям’я Ёсць сын Міхаіл і дачка Алена.
Гл. таксама Юрый Леанідавіч Сушкін Максім Анатольевіч Шугалей
Спасылкі Ливийский пленник — Газета Коммерсантъ № 19 (6257) от 02.02.2018 «Два года не видел солнца, мечтал о борще и подтянул английский». Белорус о 7-летнем плену в Ливии
Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Маёры СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі