Алякса́ндр Сцяпа́навіч Со́пат (, в. Аўрамаўская, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 2011) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 23 лютага 1936 года ў в. Аўрамаўская Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў рабочай сям’і.
Скончыў 6 класаў школы. Працоўную дзейнасць пачаў у 1950 годзе ў Архангельску на рыбалоўным сэйнеры. У 1952—1955 гадах працаваў на судах Мурманскага тралавага флоту — качагарам, матросам. У 1955—1958 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1958—1964 гадах быў матросам, боцманам, памочнікам капітана на судах Мурманскага марскога параходства.
У 1965 годзе пераехаў у Гомель. Працаваў у трэсце «Гомельсельбуд». У 1980—1982 гадах працаваў экскаватаршчыкам у Беларускім упраўленні буравых работ на нафтапромыслы ў Саматлоры, Памежным (Ніжнявартаўск).
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у пачатку 1960-х гадоў, піша на рускай мовеАляксандр Сопат // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцікі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск: Маст.літ., 1994. — С 507.. Першае яго апавяданне «Працоўны гонар» апублікавана ў газеце «Гомельская праўда» у 1965 годзе. Пісаў нарысы, замалёўкі, навелы пра жыццё рабочых калектываў, рабочых Запаляр’я. Друкаваліся яны ў альманаху «Северное сияние», у газетах «Комсомолец Заполярья», «Комсомольская правда», часопісе «Нёман», газеце «Гомельская праўда». Працаваў у жанры аповесці («Спытай самому сабе», «Аляксей Чарняк», «Мёртвая вада» і інш.). Аўтар кніг «Траса», «Саматлор». У 1989 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшаў зборнік прозы А. Сопата «Караблі», адрасаваны старэйшаму школьнаму ўзросту. Аўтар рамана «Ціхі хутар» (пра дзейнасць НКУС на Палессі ў гады вайны) і зборніка аповесцяў «Выкраданне», прысвечанага актуальным праблемам сучаснага ладу жыцця. Напісаў нарысы «Гаўрош суворага часу», «Крокі да акіяну».
Бібліяграфія «Траса» (1982) «Саматлор» (1987) «Караблі» (1989) «Падранак» «Выкраданне» «Пакажы мне дарогу» «Палярная зорка» «Дэсант» «Мёртвая вада» «Аляксей Чарняк» «Фантазёры» «Спытай самога сябе»
Літаратура Аляксандру Сопату — 60! // Літаратура і мастацтва. − 1996. — 23 лютага. Лёсам звязаны з Гомелем // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мінск, БЕЛТА, 1999. — С. 453. Сопат Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. / Інстытут літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мінск, БелЭн, 1995. — С. 395. Сопат Аляксандр // Генаш В. С., Смыкоўская В. І. Літаратурная Гомельшчына. — Гомель, 1991. — С. 94. Сопат Аляксандр // Кулажанка Л. і інш. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязн. даведнік: У 3 кн. Кн. 1.: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. / Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка; Маст. А. С. Забаўская. — Мінск, БелЭн, 2000. — С. 284.
Сопат Аляксандр Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск, БелСЭ, 1987. — С. 95. Ткачоў, В. Героі ў рабочай спяцоўцы / Васіль Ткачоў // Гомельская праўда. — 1996. — 17 лютага.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя