Мартэн Сен-Луі (; нарадзіўся 18 чэрвеня 1975 года, Лаваль, Канада) — канадскі хакеіст, флангавы нападнік.
Кар’ера Мартэн не праходзіў працэдуру драфту, а пачаў сваю кар’еру ў НХЛ з клуба «Калгары Флэймз» у 1998 годзе, а таксама гуляў швейцарскую «Лазану» падчас лакаўту ў ЗША«MVP signs with Lausanne». ESPN.. За «Тампа Бей Лайтнінг» Сен-Луі выступае з 2000 года і разам з клубам у 2004 годзе стаў уладальнікам Кубку Стэнлі.
Сен-Луі з’яўляецца ўладльнікам трафея Тэда Ліндсея і памятнай узнагароды Гарта як самы каштоўны ігрок НХЛ у сезоне 2003—2004 гадоў. Таксама ў тым сезоне ён атрымаў свой першы трафей Арта Роса як найлепшы бамбардзір лігі з 94 выніковымі пунктамі. Мартэн тройчы атрымліваў памятны трафей Лэдзі Бінг як самы джэнтэльменскі ігрок лігі. У 2013 годзе ва ўзросце 37 гадоў ён атрымаў свой другі трафей Арта Роса, стаўшы самым узроставым іграком, які калі-небудзь атрымліваў асабістыя ўзнагароды лігі.
Сен-Луі рэгулярна гуляе за зборную Канады. Ён быў членам каманды, якая атрымала перамогу ў чэмпіянаце свету па хакеі 2004 года, а таксама быў у складзе зборнай падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Хакеісты Канады Катэгорыя:Ігракі зборнай Канады па хакеі Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі Катэгорыя:Уладальнікі Харт Трофі Катэгорыя:Ігракі «Калгары Флэймз» Катэгорыя:Ігракі «Тампа Бэй Лайтнінг» Катэгорыя:Ігракі ХК Лазана Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Ігракі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай