Душан Гвоздзіч (нар. , г. Вршац, Сербія) — сербскі баскетбольны трэнер.

Кар’ера З 2008-га года на працягу чатырох гадоў працаваў асістэнтам трэнера ў сербскай мужчынскай нацыянальнай камандзе, прывёўшы яе да сярэбранага медаля на Чэмпіянаце Еўропы ў 2009 годзе ў Польшчы. Таксама за яго плячыма золата на Сусветнай Універсіядзе ў 2009 годзе ў Бялградзе, перамога ў Адрыятычнай Лізе (NLB Liga ABA) у сезоне 2004—2005 гадоў, і ў гэтым жа часе ўдзел у паўфінале Кубка УЛЕБДушан Гвоздзіч узначаліў зборную Беларусі ў баскетболе.

За час сваёй прафесійнай кар’еры Душан Гвоздзіч працаваў з наступнымі клубамі і нацыянальнымі камандамі: БК Hemofarm (Сербія), БК Lietuvos Rytas (Літва), БК Bosna (Боснія і Герцагавіна), БК Mega Ishrana (Сербія), БК Універсітэт-Югра (Расія); БК Львоўская палітэхніка-Галічына (Украіна), старэйшая нацыянальная зборная Босніі і Герцагавіны, сэрбская ўніверсітэцкая нацыянальная зборная, старэйшая нацыянальная зборная Сербіі.

У 2014 годзе быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Сербіі Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе