Волкаўка — рака на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга даўжынёй 17 км, ад вытокаў на схілах Пулкаўскіх вышынь да вусця, штучна створанага ў пачатку XIX стагоддзя пры пракладцы Абводнага канала; да гэтага была левым прытокам Нявы. Адрэзаныя такім чынам нізоўі Волкаўкі, уключаючы яе колішняе вусце, склалі раку Манастырку, прычым кірунак руху вады ў гэтай частцы рэчышча змяніўся на супрацьлеглы — ад Нявы да Абводнага канала.
З канца XIX стагоддзя і аж да 1920-х гадоў па рэчышчы Волкаўкі ў раёне Волкавай вёскі і Волкаўскіх могілак праходзіла частка афіцыйнай межы горада.
Рух маламерных суднаў па рацэ забаронены. Прытокі: Пулкаўка.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Прытокі Нявы Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга