Георг Вітыг (; 16 чэрвеня 1897, Берлін — 26 жніўня 1987, Гейдэльберг) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі у 1979 годзе, сумесна з Г. Ч. Браўнам).
Біяграфія Навучаўся ў Цюбінгенскім (да 1916) і Марбургскім (1923—1926) універсітэтах. Да 1932 працаваў у Марбургскім унівэрсытэце. З 1923 года — доктар. У 1932—1937 прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Браўншвейзе, у 1937—1944 Фрайбургскага ўніверсітэта, у 1944—1956 Цюбінгенскага і з 1956 года Гайдэльбергскага ўніверсітэта (з 1967 ганаровы прафесар у адстаўцы).
Даследаванні прысвечаны сінтэзу складаных і цяжкадаступных арганічных злучэнняў. Метадам літыйгалагеннага абмену атрымаў у 1938 годзе розныя літыйарганічныя злучэнні, у тым ліку ο-літыйфторбензол. Вылучыў у 1942 годзе гіпотэзу аб утварэнні ў рэакцыях з удзелам ο-літыйфторбензола прамежкавага кароткачасовага злучэння-дэгідрабензолу і ў наступным пацвердзіў яго існаванне, сінтэзаваў на яго аснове шмат’ядравыя араматычныя злучэнні, у прыватнасці палімеры бензолу. Паказаў, што цыклы, якія змяшчаюць α—β высоканелімітавыя сувязі, схільныя ўтвараць палімеры трубчастай або спіралявістай структуры. Адкрыў у 1942 годзе перагрупоўку простых эфіраў у спірты пад дзеяннем феніллітыя (перагрупоўка Вітыга).
У 1940-х гадах паставіў задачу стварэння малекул, у якіх 5 арганічных груп валодаюць кавалентным сувязямі з элементамі V групы перыядычнай табліцы, такімі, як азот, фосфар і мыш’як. Атрымаў у 1945 годзе злучэнне, якое з’явілася першым прадстаўніком класа ілідаў-біпалярных іёнаў, у якіх станоўча зараджаны оніевы атам (азоту, фосфару і т. п.) кавалентна звязаны з адмоўна зараджаным атамам вугляроду.
Сінтэзаваў пентафенілфосфар у 1952 годзе. Ажыццявіў шматстадыйны сінтэз фенантрэнаў аднаўленнем эфіраў замешчаных 2.2’-дзіфенілкарбонавых кіслот у 1958 годзе. Адкрыў у 1954 годзе рэакцыю атрымання алефінаў з карбанільных злучэнняў і алкілідэнфосфаранаў (рэакцыя Вітыга). Адкрыў у 1954 годзе рэакцыю далучэння фосфінметылідэнаў да альдэгідаў і кетонаў па двайной вуглярод-кіслароднай сувязі. Гэтыя вынікі Вітыга знайшлі шырокае прымяненне, напрыклад, у прамысловым сінтэзе вітаміна A, вытворных вітаміна D, стэроідаў і інш.
Сінтэзаваў трыптыцэн у 1956 годзе. Даказаў у 1960—1961 гадах прамежкавае утварэнне цыклаалкінаў С5—С7 пры акісленні адпаведных біс-гідразонаў у прысутнасці высокаактыўных кампанентаў рэакцыі Дзільса — Альдэра (фенілазіда і 2,5-дзіфеііл-3,4-бензафурана). Устанавіў у 1971 годзе метадам ядзернага магнітнага рэзанансу будову араматычнага прапелана.
Узнагароды
Сярэбраны медаль універсітэта Хельсінкі 1953 — Памятны медаль Адольфа фон Баера Нямецкага хімічнага таварыства 1965 — Прэмія імя Дэні Хайнемана 1967 — Прэмія Ота Гана па фізіцы і хіміі 1972 — Медаль Паўля Карэра Цюрыхскага універсітэта 1973 — Узнагарода Роджэра Адамса Амерыканскага хімічнага таварыства 1975 — Прэмія Карла Цыглера 1979 — Нобелеўская прэмія па хіміі (За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў)
Спасылка
Вітыг (Wittig), Георг // Лауреаты Нобелевской премии: Энциклопедия: А — Л. — М.: Прогресс, 1992. — С. 286—288. Інфармацыя на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта