«Уолес і Громіт: Праклён труса-пярэваратня» () — англійскі анімацыйны фільм студый «Aardman Animations» і «DreamWorks Animation» 2005 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2006) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Сюжэт Набліжаецца штогадовы конкурс гіганцкай гародніны, і «гароднінаманія» ахоплівае ўсіх суседзяў Уолеса і Громіта. Прадпрыемлівыя браты вырашылі зарабіць грошай на барацьбе з грызунамі, скарыстаўшыся сваёй вынаходкай «Анты-Песта».
Але знянацку вялізная таямнічая жывёла пачала тэрарызаваць акругу знішчаючы гародніну, якая магла прэтэндаваць на галоўны прыз конкурсу. У роспачы, спрабуючы выратаваць мерапрыемства, яго арганізатар лэдзі Тотынгтан абяцае царскія ўшанаванні таму, хто зловіць звера і выратуе свята.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мультфільмы 2005 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джуліян Нот