Санкт-Пецярбургскі будыйскі храм «Дацан Гунзэчойнэй» (; Гунзэчойнэй у перакладзе з тыбецкай — крыніца святога вучэння Усеспачывальнага [Уладыкі-пустэльніка], дацан — у расійскім будызме азначае манастыр) — культавы будынак у Санкт-Пецярбургу. Адносіцца да Будыйскай традыцыйнай сангхі Расіі, школа гелугпа.
Знаходзіцца па адрасе: Санкт-Пецярбург, Прыморскі праспект, 91 (станцыя метро «Старая Дзярэўня»). Пабудаваны ў 1905—1915 гадах архітэктарам Гаўрыілам Бараноўскім па ініцыятыве далай-ламы і пры кансультацыі вучоных-усходазнаўцаў, мастакоў В. В. Радлава, С. Ф. Ольдэнбурга, Ф. І. Шчарбацкага, М. К. Рэрыха.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Катэгорыя:Будызм у Расіі