Тамара Фунічэла (, нар. , Берн, Швейцарыя) — швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі. Дэпутат Федэральнага Сходу Швейцарыі з 2019 года.
Ранняе жыццё і адукацыя Нарадзілася ў 1990 годзе ў сям’і рабочых. Швейцарка-маці працавала ў рознічным гандлі, а італьянскага паходжання бацька — на фабрыцы. Месцам нараджэння быў горад Берн, але дзяцінства было праведзена на востраве Сардзінія ў Італіі. Там Фунічэла вучылася ў пачатковай школе камуны Боза. У 2000 годзе сям’я вярнулася ў Берн і Фунічэла адправілі ў сярэднюю школу камуны кантона Берн. Скончыўшы сярэднюю школу, яна пачала вывучаць міжнародныя адносіны ва Універсітэце Жэневы, пазней перавялася ў Бернскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю і сацыяльныя навукі. Працавала ў некалькі розных галінах. У 2013 годзе стала сакратаром прафсаюза «». Яна вырашыла заняцца абаронай правоў працаўнікоў пасля таго, як у 2011 годзе яе бацьку звольнілі з фабрыкі.
Палітычная кар’ера Пачала палітычную кар’еру ў якасці члена савета дырэктараў «», моладзевай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, па гораду Берн. Пазней стала прэзідэнтам «» ў кантоне Берн, членам праўлення . У 2016 годзе ўзначаліла «» на канфедератыўным узроўні. На муніцыпальных выбарах 25 сакавіка 2018 года была абраная прадстаўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі ў . У жніўні 2019 года сышла з пасады старшыні «».
На парламенцкіх выбарах 20 кастрычніка 2019 года была абраная дэпутатам Федэральнага Сходу Швейцарыі; у парламенце стала членам юрыдычнай камісіі. 29 лютага 2020 года была абраная супрэзідэнтам жаночага аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі.
Палітычныя пазіцыі Ідэнтыфікуе сябе марксісткай і натхняецца дэвізам Розы Люксембург: «Самае рэвалюцыйнае, што можна зрабіць, гэта заўсёды гучна абвяшчаць тое, што адбываецца». Лічыць за лепшае адстойваць палітыку Сацыял-дэмакратычнай партыі, а не ісці на кампрамісы. У 2019 годзе, калі была абраная дэпутатам , ідэнтыфікавала сябе ў першую чаргу як прафсаюзную актывістку і толькі ў другараднай ролі палітычнай дзяячкай. З’яўляецца актывісткай за правы жанчын, была вядучай фігурай падчас , другой за ўсю гісторыю Швейцарыі.
Акрамя таго, з’яўляецца членам савета дырэктараў швейцарскага аддзялення еўрапейскай недзяржаўнай арганізацыі за сацыяльную справядлівасць «». 15 студзеня 2021 года ўзяла шэфства над Міколам Дзядком, беларускім грамадска-палітычным дзеячам і палітычным зняволеным.
Асабістае жыццё У чэрвені 2019 года ўпершыню публічна пракаментавала сваю сексуальную арыентацыю, назваўшы сябе бісэксуальнай. У якасці ў Фунічэла пазначана камуна . Яшчэ Фунічэла гуляла ў хакей на траве за жаночую каманду клуба «Янг Бойз» і моладзевую , з якой выйграла золата Моладзевага (да 21 года) Чэмпіянату Еўропы па хакею на траве сярод жанчын у дывізіёне C.
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага савета Швейцарыі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі Катэгорыя:Постаці Берна