Уладзімір Іванавіч Баўман (; 9(21).4.1867, Мянзелінск, Уфімская губерня — , ) — расійскі вучоны-маркшэйдар. З 1899 года прафесар Пецярбургскага горнага інстытута па створанай у той час першай у Расіі кафедры маркшэйдарскай справы. Баўману належыць фундаментальны «Курс маркшэйдарскага мастацтва» (1905-08), які з’яўляўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў асноўным кіраўніцтвам па маркшэйдарскай справе ў Расіі. Баўман быў адным з папулярных сярод студэнцтва рэвалюцыйна настроеных прафесараў. Працы Баўмана знайшлі прымяненне пры распрацоўцы першых законапалажэнняў савецкай улады аб маркшэйдарскай службе.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Татарстане